Дадаць навіну
Панядзелак, 22 кастрычніка 2018, 12:14

“Вырашыў хайпануць”. Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд “Вейшнорыя”

Гродзенец Ігар вырашыў стварыць невялікі бізнес выкарыстоўваючы тэму Вейшнорыі, якая апошнім часам набірае папулярнасць у байнэце. Прадпрымальны хлопец стварыў групу Вконтакте, а таксама прасоўвае тавары пад брэндам “Вейшнорыя”.

Тэматычная забаўляльная суполка “Тыповая Вейшнорыя”, якая публікуе жартоўны кантэнт на тэму выдуманай дзяржавы на захадзе Беларусі, з’явілася на карце гродзенскага ВК зусім нядаўна, але ўжо змагла здабыць папулярнасць сярод падпісчыкаў.

Па версіі гэтага гумарыстычнага пабліка, Вейшнорыя з’яўляецца каралеўствам, якое магічным чынам з’явіліся на захадзе Беларусі з лёгкай рукі беларускага ваеннага камандавання. Сталіца Вейшнорыі – каралеўскі горад Гродна. А кіруе выдуманай краінай таксама выдуманы персанаж – Кароль Ночы з сусвету Гульні Тронаў. Жыхары Вейшнорыі па праве лічацца самай мірнай нацыяй ва ўсёй Еўропе, яны ніколі не трымалі ў руках зброю і не служылі ў якіх-небудзь ваенных структурах.

Чытайце яшчэ:  "Пры слове Вейшнорыя фэйсбук застагнаў". Апошнія навіны прыдуманай краіны
"Вырашыў хайпануць". Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд "Вейшнорыя"
Кубак з надпісам “Viejšnoryja”

“Я падумаў, што цяпер ёсць рэальная магчымасць хайпануць на Вейшнорыі, – распавядае Ігар. – Практычна адразу пасля з’яўлення забаўляльнага кантэнту я ў суполцы пачаў прапаноўваць розны мерч і сувенірную прадукцыю: карта Вейшнорца, якая “дае” шмат льгот і зніжак на гродзенскіх прадпрыемствах, футболкі, кубкі, сумкі і іншыя аксэсуары са стылізаваным надпісам “Viejšnoryja”. Людзям мой праект прыйшоўся па душы і яны пачынаюць заказваць прадукцыю”.

Hrodna.life вырашыў высветліць, ці сапраўды прадукцыю Ігара могуць купіць жыхары сталіцы навамоднага каралеўства або ўсё гэта толькі жарт. Аказалася, прадукцыя насамрэч ёсць і яе актыўна замаўляюць. Двух вядомых гродзенцаў, а таксама герояў публікацый на нашым сайце – Інгу Болатаву і Лімона – удалося сфатаграфаваць у майках з надпісам “Viejšnoryja”.

Чытайце яшчэ:  Прачнуўшыся ў Вейшнорыі. Канапавыя войскі да вучэнняў "Захад-2017" гатовы

"Вырашыў хайпануць". Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд "Вейшнорыя"
"Вырашыў хайпануць". Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд "Вейшнорыя"
"Вырашыў хайпануць". Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд "Вейшнорыя"

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: