Напярэдадні старту чэмпіянату Беларусі, у сераду 6 верасня, гродзенскі «Нёман» правядзе адкрытую трэніроўку і сустрэнецца з заўзятарамі.

Падобныя сустрэчы з заўзятарамі напярэдадні новага сезона ў гродзенскай каманды праходзяць рэгулярна. Менавіта там заўзятары могуць задаваць сваім улюбёным гульцам пытанні, а таксама браць аўтографы і фатаграфавацца.

Упершыню за доўгі час «Нёман» правядзе і адкрытую трэніроўку, на якую зможа прыйсці любы жадаючы.

Трэніроўка пачнецца ў 10.00 і працягнецца да 12.15. У 12.30 у зале для прэс-канферэнцый адбудзецца сустрэча заўзятараў з гульцамi, кіраўніцтвам клуба і лядовага палаца.

Свой першы матч у чэмпіянаце гродзенскія хакеісты правядуць на выездзе 8 верасня ў Віцебску, дзе сустрэнуцца з мясцовай дружынай.