Здароўе і спорт

Адчуй сябе ля мора: у цэнтры Гродна адкрылася першая прыватная саляная пячора

Цяпер гродзенцам не трэба будзе ехаць у Азёрны або запісвацца да лекара і браць накіраванне, каб наведаць саляную пячору. Гэтая паслуга стала даступнай на вуліцы Маставой. Адкрыць у Гродне ўласную саляную пячору Таццяну Здановiч падштурхнула не толькі жаданне развіваць бізнес, але і алергія сына на розныя прадукты.

У гродзенскай салянай пячоры працуе галагенератар з датчыкам канцэнтрацыі солі, ёсць усе гігіенічныя заключэнні і сертыфікаты аб адпаведнасці. Знаходзіцца пячора ў асобным ізаляваным памяшканні, з асобным уваходам.

«Калі мы толькі пачалі збіраць усю дакументацыю для адкрыцця пячоры ў Гродне, пабачылі, што мы ў гэтай справе — літаральна першаадкрывальнікі. Такія паслугі не вельмі развітыя ў нас у краіне, не кажучы ўжо пра горад.

Але паступова саляныя пячоры з’яўляюцца. Напрыклад, у Віцебску ўжо чатыры пячоры, у Лідзе і Мінску па адной, нядаўна ў Гомелі адкрылі, — распавядае ўладальніца гродзенскай салянай пячоры Таццяна Здановіч. — Нам жа хацелася прынесці навінку і карысць гродзенцам, бо ў горадзе амаль кожны другі - алергiк, а паехаць на мора або ў санаторый для аздараўлення не кожны можа. Мы даём магчымасць не выязджаючы з дому падыхаць тым жа салёным паветрам і прайсці курс аздараўлення".

У некаторых паліклініках і бальніцах горада ўжо ёсць саляныя пячоры, але яны маленькія. Таццяна адзначае што ў сваёй вялiкай пячоры яны хворых лячыць не збіраюцца. Цэнтр пазіцыянуе сябе як аздараўленчы комплекс, які ўмацоўвае імунітэт.

«Напрыклад, калі ў чалавека бранхіяльная астма, але ў стане рэмісіі, то ў яго ёсць ёсць магчымасць узмацніцца з дапамогай нашага цэнтра. Але калі ў чалавека вострая стадыя, то мы пускаць не будзем. Ды і такому чалавеку няма сэнсу ў пячору хадзіць.

Наогул, адной з рэакцый арганізма за 3−4 наведванні салянай пячоры можа стаць рост тэмпературы да 37,2, можа абвострыцца кашаль. Гэта не страшна — гэта рэакцыя арганізма на соль. Праходзіць антыбактэрыяльны працэс: ачышчаюцца лёгкія. А на 8−9 наведванне ўсё праходзіць і чалавек выздараўлівае".

Каму рэкамендуюцца працэдуры ў саляной пячоры?

1. Людзям, якія пакутуюць ад частых прастудных захворванняў. Калі наведаць пячору на самай пачатковай стадыі хваробы, можна спыніць яе развіццё.

2. Людзям з аслабленым імунітэтам, хворым, якія пакутуюць ад алергій.

3. Карысна праводзіць час у галакамеры пры любых захворваннях дыхальных органаў. З дапамогай салянога пакоя, як дапаўнення да асноўнага лячэння, можна пазбавіцца ад гаймарыту і адэноідаў.

4. Добрага эфекту можна дасягнуць пры лячэнні любога роду дерматалагічных паражэнняў.

5. Для рэабілітацыі пасля цяжкіх формаў захворвання: працэдуры дапамагаюць нармалізаваць нервовую сістэму, палепшыць дзейнасць мозгу.

6. З дапамогай салянай пячоры можна нават павысіць метабалізм і скінуць вагу. Працэдуры для карэкцыі вагі лічацца самымі папулярнымі.

«Мы адрозніваемся ад дзяржаўных саляных пячор тым, што да нас не трэба накіравання ад лекараў або якіх-небудзь пуцёвак. Ішоў па цэнтры горада, пабачыў саляную пячору — і зайшоў», — кажа Таццяна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025