Адчуй сябе ля мора: у цэнтры Гродна адкрылася першая прыватная саляная пячора

Цяпер гродзенцам не трэба будзе ехаць у Азёрны або запісвацца да лекара і браць накіраванне, каб наведаць саляную пячору. Гэтая паслуга стала даступнай на вуліцы Маставой. Адкрыць у Гродне ўласную саляную пячору Таццяну Здановiч падштурхнула не толькі жаданне развіваць бізнес, але і алергія сына на розныя прадукты.

У гродзенскай салянай пячоры працуе галагенератар з датчыкам канцэнтрацыі солі, ёсць усе гігіенічныя заключэнні і сертыфікаты аб адпаведнасці. Знаходзіцца пячора ў асобным ізаляваным памяшканні, з асобным уваходам.

“Калі мы толькі пачалі збіраць усю дакументацыю для адкрыцця пячоры ў Гродне, пабачылі, што мы ў гэтай справе – літаральна першаадкрывальнікі. Такія паслугі не вельмі развітыя ў нас у краіне, не кажучы ўжо пра горад.

Але паступова саляныя пячоры з’яўляюцца. Напрыклад, у Віцебску ўжо чатыры пячоры, у Лідзе і Мінску па адной, нядаўна ў Гомелі адкрылі, – распавядае ўладальніца гродзенскай салянай пячоры Таццяна Здановіч. – Нам жа хацелася прынесці навінку і карысць гродзенцам, бо ў горадзе амаль кожны другі – алергiк, а паехаць на мора або ў санаторый для аздараўлення не кожны можа. Мы даём магчымасць не выязджаючы з дому падыхаць тым жа салёным паветрам і прайсці курс аздараўлення”.

У некаторых паліклініках і бальніцах горада ўжо ёсць саляныя пячоры, але яны маленькія. Таццяна адзначае што ў сваёй вялiкай пячоры яны хворых лячыць не збіраюцца. Цэнтр пазіцыянуе сябе як аздараўленчы комплекс, які ўмацоўвае імунітэт.

“Напрыклад, калі ў чалавека бранхіяльная астма, але ў стане рэмісіі, то ў яго ёсць ёсць магчымасць узмацніцца з дапамогай нашага цэнтра. Але калі ў чалавека вострая стадыя, то мы пускаць не будзем. Ды і такому чалавеку няма сэнсу ў пячору хадзіць.

Наогул, адной з рэакцый арганізма за 3-4 наведванні салянай пячоры можа стаць рост тэмпературы да 37,2, можа абвострыцца кашаль. Гэта не страшна – гэта рэакцыя арганізма на соль. Праходзіць антыбактэрыяльны працэс: ачышчаюцца лёгкія. А на 8-9 наведванне ўсё праходзіць і чалавек выздараўлівае”.

Адчуй сябе ля мора: у цэнтры Гродна адкрылася першая прыватная саляная пячора

Каму рэкамендуюцца працэдуры ў саляной пячоры?

1. Людзям, якія пакутуюць ад частых прастудных захворванняў. Калі наведаць пячору на самай пачатковай стадыі хваробы, можна спыніць яе развіццё.

2. Людзям з аслабленым імунітэтам, хворым, якія пакутуюць ад алергій.

3. Карысна праводзіць час у галакамеры пры любых захворваннях дыхальных органаў. З дапамогай салянога пакоя, як дапаўнення да асноўнага лячэння, можна пазбавіцца ад гаймарыту і адэноідаў.

4. Добрага эфекту можна дасягнуць пры лячэнні любога роду дерматалагічных паражэнняў.

5. Для рэабілітацыі пасля цяжкіх формаў захворвання: працэдуры дапамагаюць нармалізаваць нервовую сістэму, палепшыць дзейнасць мозгу.

6. З дапамогай салянай пячоры можна нават павысіць метабалізм і скінуць вагу. Працэдуры для карэкцыі вагі лічацца самымі папулярнымі.

“Мы адрозніваемся ад дзяржаўных саляных пячор тым, што да нас не трэба накіравання ад лекараў або якіх-небудзь пуцёвак. Ішоў па цэнтры горада, пабачыў саляную пячору – і зайшоў”, – кажа Таццяна.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: