Dakooka – вакалістка, музыкант і дыджэй з Украіны. Яе музыка спалучае trip-hop, indie-rock, experimental, pop і electronic. У Гродне яе можна будзе пачуць на сольным канцэрце 14 верасня.

Сёння Dakooka уваходзіць у лайн-апы найбуйнейшых музычных фестываляў, такіх як Kazantip, Global Gathering, Atlas Weekend, БОЛЬ. Свявачка выступала ва Украіне, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Латвіі і Літве. Таксама яна вядомая ўдзелам у праекце “Голос країни”.

Пасля ўкраінскай спявачкі з сэтам выступіць DJ Schmoltz. Таму музыка ва ўнутраным дворыку на вуліцы Рэйманта будзе гучаць да самага вечара.

Дзе: вул. Рэйманта, 12, унутраны дворык “Цэнтра спадчыны”

Калі: 14 верасня, 19.00

За колькі: першыя сто квіткоў – 10 рублёў, астатнія – 15.

Квіткі можна набыць у касе ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры” (вул. Дзяржынскага, 1). Даведкі па тэлефонах + 375-29-86-99-603, + 375-29-507-84-77 або Укантакце і Фэйсбуку.