Dzieciuki не выступяць на LIDBEER 2017: арганізатары кажуць, што гурт «накруціў» галасы

На «Вольную сцэну» фестываля Lidbeer музыкантаў выбіралі праз галасаванне на сайце. Dzieciuki ўвесь час былі ў лідарах. Але 28 жніўня музыкі напісалі ў сацсетках, што пасля адпраўкі тэкстаў на ўзгадненне, ім нечакана паведамілі, быццам 200 галасоў гурт «накруціў». На фестывалі яны не выступяць. «Дзіўная навіна, але прадказальная», — кажуць музыкі.

— Уся інфармацыя ад нашага сябра і аднаго з прадстаўнікоў гурта ў Мінску — Філіпа Квача, — кажа вакаліст Аляксандр Дзянісаў. — Усё, што пачуў па тэлефоне, ён выклаў на нашых афіцыйных старонках. Больш інфы не маем. Я не аматар тэорыяў змоваў, але не асабліва верыў у тое, што мы выйдзем на сцэну LIDBEER’а. Усе пытанні да арганізатараў, якія вам адкажуць: Dzieciuki несумленна накруцілі 200 галасоў.

[irp posts="3389″ name="Галоўны мінскі ідэолаг не дазволіў канцэрт гурта Dzieciuki"]

У выніку першае месца заняў гурт ЧуVство Полета (1368 галасоў), другое — KITCHEN STUFF ONLY (927), трэцяе — Коктейль Шаляпина (810), чацвертае — Tempo Bay (616), пятае — Мутнаевока (550), шостае — НаОдинДень (426). Арганізатары дыскваліфікавалі за накрутку галасоў пяць гуртоў. Сярод іх былі і Dzieciuki.

Накрутка або ідэалагічная недабранадзейнасць?

Dzieciuki доўгі час былі лідарам галасавання. Пазней першым стаў мінскі гурт «Чип и Дейл», які сабраў за паўтары тыдні 13 000 галасоў. У сацсетках гаварылі пра недабрасумленнасць мінчукоў: маўляў, галасы «накручаныя», а лідар за голас прапануе бас-туры са зніжкай і бясплатныя квіткі. Dzieciuki ішлі другімі з колькасцю каля 1600 галасоў. Карыстальнікі сацсетак не вераць, што гурт «накручваў» галасы, і лічаць, што яны не выступяць на фестывалі па ідэалагічных прычынах.

Галасаванне праходзіла на сайце lidbeer.by з 22 ліпеня па 22 жніўня. Арганізатары абяцалі, што на сайце будзе працаваць сістэма вызначэння накрутак, і музыкі, якія «накруцілі» галасы з дапамогай ботаў, будуць дыскваліфікаваныя. Арганізатары кажуць, што пакінуць у галасаванні калектывы, у якіх была выяўленая накрутка, было б несумленна ў адносінах да іншых удзельнікаў.

[irp posts="19 836″ name="Dzieciuki ўпершыню за доўгі час выступілі ў родным горадзе — на фэсце «Хавайся ў бульбу""]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025