Чарговы супернік «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў прыляцеў у Гродна апоўдні 26 жніўня. Калі хакеісты аўстрыйскай «Вены» ляцелі ў Вільню, а пасля аўтобусам ехалі ў Гродна, то хакеісты «Цуга» адразу ляцелі са Швейцарыі ў гродзенскі аэрапорт.
Пасяліліся каманда «Цуг» у гатэлі «Нёман», які знаходзіцца ў самым цэнтры Гродна. Варта адзначыць, што ў 2014 годзе ў гэтым гатэлі ўжо спынялася зборная Швейцарыі, дзе ў той час знаходзiлася некалькі гульцоў «Цуга». Увечары ў хакеістаў запланаваная трэніроўка ў гродзенскім Лядовым.
Ужо ў нядзелю 27 жніўня швейцарцам трэба будзе пазмагацца з мясцовым «Нёманам», які ў першым матчы сёлетняга розыгрышу ў авертайме перамог аўстрыйскую «Вену».
Даведка
ХК «Цуг» з’явіўся ў 1967 годзе. Большую частку сваёй гісторыі каманда з’яўляўся моцным серадняком сваёй лiгi. «Цуг» толькі раз перамагаў у чэмпіянаце Швейцарыі, здарылася гэта ў сезоне 1997−98. У 2017 годзе «Цуг» стаў другім у нацыянальным першынстве.
Каманда прымае сваіх супернікаў на «Босард Арэне», яе ўмяшчальнасць 7015 чалавек.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…