Першы супернік “Нёмана” у Лізе чэмпіёнаў – аўстрыйская каманда “Вена Кэпіталз” – прыбыла ў Гродна 24 жніўня каля 17.00 і размясцілася ў гасцініцы “Сямашка”. Увечары ў хакеістаў запланавана трэніроўка ў гродзенскім Лядовым.

Аўстрыйскія хакеісты раніцай прыляцелі ў Вільню, за адправіўся аўтобус “Нёмана”, якi i прывёз iх у Гродна.

Першы матч у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў гродзенскі “Нёман” згуляе з аўстрыйскай камандай у пятніцу 25 жніўня. Квіткі на матч яшчэ ёсць, падрабязнасці тут.

Даведка

Каманда “Вена Кэпіталз” прадстаўляе сталіцу Аўстрыі. Гуляе каманда на арэне «Альберт Шультз», якая знаходзіцца ў Лядовым спартыўным цэнтры Кагран у Вене. Умяшчальнасць арэны 7022 чалавек. У наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Аўстрыі «Вена» гуляе з сезона 2000/2001. У 2017 годзе клуб выйграў фінал плэй-оф аўстрыйскай Эрсте Лігі і забяспечыў сабе ўдзел у Лізе Чэмпіёнаў.