Знайсці яе супрацоўнікам міліцыі дапамаглі гараджане і сацыяльныя сеткі, паведамляе прэс-служба УУС Гродна. Пасля размяшчэння інфармацыі ў сеціве міліцыянеры атрымалі шмат званкоў і змаглі высветліць асобу і месца яе знаходжання.

Праверка фактаў па справе незаконнага збору сродкаў ішла ад кастрычніка мінулага года. Жанчына звярталася да гаражан у розных частках горада і прасіла ахвяраваць грошы для лекавання дзіцяці. Пры гэтым яна прадстаўлялася супрацоўніцай дзіцячага хоспісу.

Дзякуючы актыўнай пазіцыі людзей неабходны вынік быў атрыманы на працягу некалькіх дзён. Паступіў шквал званкоў, шмат чаго з атрыманай інфармацыі не пацвердзілася, але разам з тым менавіта грамадзяне дапамаглі высветліць асобу падазраванай і яе адрас.

Зараз міліцыя просіць звярнуцца ў органы ўнутраных спраў пацярпелых ад яе ашуканскіх дзеянняў. Тэлефон +375 445 664 651 або 102.

[irp posts="10 832″ name="На вуліцы грошы ніхто не збірае: як вызначыць махляра, які нажываецца на хворых дзецях"]