Гродзенскі барэц Радзік Куліеў 22 жніўня заваяваў срэбраны медаль на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе ў Парыжы. У фінальным паядынку гродзенец саступіў армянскаму барцу.

Радзік Куліеў змагаўся ў катэгорыі 80 кг. На шляху да фіналу спартсмен здолеў даказаць сваю перавагу кітайцу Г. Зхао (6−1), балгарыну Д.Т.Аляксандраву (2−1), азербайджанцу Элвіну Мурзаліеву (3−3). У фінальным супрацьстаянні з Максімам Манукянам беларускі барэц прапусціў тэхнічны праход у корпус і аддаў саперніку эфектны накат, саступіўшы з лікам 0−5.

Сёлета Куліеў, апроч таго што здолеў заваяваць медаль на чэмпіянаце свету, таксама ўзяў срэбра чэмпіянату Еўропы.

У спаборніцтвах у сталіцы Францыі прымае ўдзел 9 спартсменаў якія прадстаўляюць Гродзенскі рэгіён, у многіх з іх баі яшчэ наперадзе.