Кастрычніцкі РАУС Гродна высвятляе асобу мужчыны, якога падазраюць у серыі крадзяжоў адзення з інтэрната па вул. Гогаля, 6. Мужчына ўвайшоў у інтэрнат, дзверы якога былі адкрытыя, ды вынес адтуль абутак і вопратку шасці мясцовых жыхароў, паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі.

Праз некаторы час падазраваны вярнуўся на «прыкормленае» месца, змог адкрыць дзверы, а затым дзейнічаў па старой схеме. Мужчына ўвайшоў у сушылку і скраў адтуль вопратку.

Калі вы пазналі чалавека на відэазапісе, мілiцыя просіць паведаміць па тэлефоне: +375−33−31−11−038 (МТС)