Дадаць навіну
Панядзелак, 25 чэрвеня 2018, 04:08

Савецкая плошча ў Гродне стане цалкам турыстычнай

З восені 2017 Савецкая плошча ў Гродне стане цалкам турыстычнай. Пра гэта тэлеканалу «Гродна плюс» паведамілі ў гродзенскім гарвыканкаме.

У будучыні на плошчы больш не будуць праводзіцца кірмашы. Усе гандлёвыя мерапрыемствы перамесцяцца бліжэй да гандлёвых цэнтраў і ў раён Скідзельскага рынку. У будучыні плошча стане больш адкрытай для турыстаў і для правядзення канцэртных праграм.

Даведка

Савецкая плошча — адна з галоўных плошчаў у цэнтральнай частцы Гродна. Размешчана на стыку вуліц Савецкай, Кірава, Карла Маркса, Стэфана Баторыя, Маставой, Замкавай, Калючынскай і Кастрычніцкай. Старыя назвы — Рынак, Ратушная, Парадная, Саборная, Стэфана Баторыя, Kirchplatz. Цяперашную назву плошча атрымала ў 1940 годзе.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: