Блогер Яўген Аснарэўскі прапанаваў ператварыць набярэжную ля Старога замка ў «набярэжную каралёў». Ён прапануе ўсталяваць ля падножжа замкавай гары скульптурныя кампазіцыі каралёў і выбітных асоб, звязаных з гісторыяй Гродна.
Яўгену часта прыходзяць у галаву цікавыя ідэі, якія ён выкладвае ў блогу. Гэтак, у снежні 2016 года блогер стварыў петыцыю наконт устаноўкі помніка Стэфану Баторыю ў Гродне. За некалькi месяцаў ідэю падтрымала падпісамі больш за 1500 чалавек. Гарадскія ўлады адказалі Яўгену, што на той момант у бюджэце не было сродкаў на ўстаноўку помнiка каралю.
«Набярэжная ля Старога замка прыведзена ў парадак, але простая шэрая плітка і прымітыўныя металічныя агароджы так і просяць яшчэ чаго-небудзь. Вось гэта сумнаватае афармленне і падштурхоўвае да жадання неяк набярэжную ўпрыгожыць, — распавядае Яўген. — Відавочна, што набярэжная ўздоўж замкаў і Каложы — адно з самых цікавых месцаў для турыстаў і таму мае сэнс падумаць аб павелічэнні яго прывабнасці».
Яўген дадае, што шэрагі скульптур, якія прадстаўляюць правіцеляў і іншых выдатных асоб, ёсць у розных месцах, у тым ліку ў беларускім Нясвіжы. Досвед варта пераняць у Гродне, бо з ім звязана мноства знакамітых гістарычных дзеячаў.
«У сваіх прапановах я часта апісваю менавіта танны спосаб рэалізацыі ідэі. Так і тут, я прапанаваў варыянт драўляных скульптур, абароненых ад дажджу. Вядома, камень або бронза былі б вельмі добрыя, але затое дрэва — гэта танней, і такія скульптуры цалкам у беларускай традыцыі. Так што ідэя рэальна можа быць рэалізаваная, рэсурсы для гэтага можна знайсці. У такім месцы як Гродна трэба ставіць не толькі помнікі шахматным фігуркам і таму падобныя скульптуры, пры ўсёй павазе да іх аўтараў, а яшчэ і помнікі выбітным ўладарам», — адзначыў блогер.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…