«Нёман» паспяхова працягвае выступаць у розыгрышы Кубка Салея. У чацвер 17 жніўня гродзенскія хакеісты на сваёй пляцоўцы атрымалі чарговую перамогу, на гэты раз была біта «Ліда».
Нягледзячы на актыўную гульню і мноства кідкоў, каманда Сяргея Пушкова здолела закінуць першую шайбу «Лiдзе» толькі ў сярэдзіне другога перыяду. Аўтарам першага дакладнага кідка стаў Стэфановіч. Праз тры хвіліны Сяргей Маляўка падвойвае перавагу «Нёмана».
У заключнай дваццаціхвілінцы гродзенцы здолелі вызначыцца яшчэ двойчы. Адзначылiся Баярчук і Кліменка. А за пять хвілін да канца асноўнага часу госці здолелі закінуць шайбу прэстыжу. Праўда, зрабілі гэта лідчане з дапамогай булiта.
«Нёман» — «Ліда» 4:1 (0:0, 2:0, 2:1)
галы:
28.16 1:0 — Стэфановіч
31.03 2:0 — С.Маляўка (А.Маляўка, Еронаў)
40.27 3:0 — Баярчук (Марчанка, Коршунаў)
46.35 4:0 — Кліменка (Марчанка, Коршунаў)
55.15 4:1 — Нiколiшiн (штрафны кідок)
Пасля чатырох гульняў у Кубку Салея каманда Сяргея Пушкова ўзначальвае Групу Б з 12 ачкамі ў актыве. Наступную гульню гродзенцы правядуць у Гродне, дзе будуць прымаць «Гомель», які таксама ідзе без страт.