Першы матч Кубка Салея, які для гродзенцаў стартаваў у Віцебску 10 жніўня, скончыўся для каманды Сяргея Пушкова паспяхова. Гаспадары пляцоўкі саступілі «Нёману» з лікам 2:5.
У складзе гродзенцаў добра сябе праявілі Арцём Кіслы, які запісаў на свой рахунак тры дакладныя кідкі, а таксама Мікіта Рэмезаў, які паўдзельнічаў амаль у кожным узяцці варот суперніка.
Галы:
10.39 1:0 — Дранькоў (Данілюк, Кукушкін)
14.14 1:1 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)
18.10 1:2 — Кіслы (Бадун, Рэмезаў)
21.14 2:2 — Кавальскі (Філіпавіч)
25.46 2:3 — Кіслы (Коршунаў, Рэмезаў, — бол.)
28.27 2:4 — Жыдкіх (Метлюк, Стэфановіч)
32.48 2:5 — Ляўша (Рэмезаў, Кіслы)
Варта адзначыць, што менавіта «Нёман» з’яўляецца апошнiм уладальнікам Кубка Руслана Салея. У гэтым годзе ў турніры выступаюць 12 каманд, якія падзеленыя на дзве групы («Црвена Звезда» удзельнічае па-за конкурсам). Па дзве наймацнейшыя дружыны кожнай групы выйдуць у паўфінал.
Наступную сустрэчу ў розыгрышы гродзенцы правядуць таксама на выездзе. У суботу 12 жніўня ў Жлобіне каманда Сяргея Пушкова сустрэнецца з мясцовым «Металургам».
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…