Першы матч Кубка Салея, які для гродзенцаў стартаваў у Віцебску 10 жніўня, скончыўся для каманды Сяргея Пушкова паспяхова. Гаспадары пляцоўкі саступілі “Нёману” з лікам 2:5.
У складзе гродзенцаў добра сябе праявілі Арцём Кіслы, які запісаў на свой рахунак тры дакладныя кідкі, а таксама Мікіта Рэмезаў, які паўдзельнічаў амаль у кожным узяцці варот суперніка.
“Віцебск” – “Нёман” 2:5 (1:2, 1:3, 0:0)
Галы:
10.39 1:0 – Дранькоў (Данілюк, Кукушкін)
14.14 1:1 – Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)
18.10 1:2 – Кіслы (Бадун, Рэмезаў)
21.14 2:2 – Кавальскі (Філіпавіч)
25.46 2:3 – Кіслы (Коршунаў, Рэмезаў, – бол.)
28.27 2:4 – Жыдкіх (Метлюк, Стэфановіч)
32.48 2:5 – Ляўша (Рэмезаў, Кіслы)
Варта адзначыць, што менавіта “Нёман” з’яўляецца апошнiм уладальнікам Кубка Руслана Салея. У гэтым годзе ў турніры выступаюць 12 каманд, якія падзеленыя на дзве групы (“Црвена Звезда” удзельнічае па-за конкурсам). Па дзве наймацнейшыя дружыны кожнай групы выйдуць у паўфінал.
Наступную сустрэчу ў розыгрышы гродзенцы правядуць таксама на выездзе. У суботу 12 жніўня ў Жлобіне каманда Сяргея Пушкова сустрэнецца з мясцовым “Металургам”.


