Пяць смарт-лавак з сонечнымі панэлямі з’явілася ў цэнтры Беластока, у тым ліку на Рынку Касцюшкі і ля Тэатра лялек. На такой лаўцы можна наладоўваць электронныя прылады праз USB або карыстаючыся з бяздротавай тэхналогіі. Да трох з пяці лавак прымацаваныя таксама трымальнікі для ровараў, піша naszemiasto.pl.

Лаўкі разлічаны на магчымасць пастаяннага наладоўвання гаджэтаў не менш за 10 гадзін у суткі. Выкананыя лаўкі з металу (каркас) і дубовых дошак.

[irp posts="17 164″ name="Смарт-лаўкі неўзабаве з’явяцца ў Беластоку. Бо гараджане захацелі"]

Праект усталёўкі смарт-лавак рэалізаваны ў межах так званага «грамадзянскага бюджэту» — часткі гарадскога бюджэту адмыслова выдзеленай для рэалізацыі ідэй саміх гараджан. За смарт-лаўкі прагаласавала 400 жыхароў Беластока.

У Беластоку з’явіліся смарт-лаўкі з сонечнымі батарэямі

[irp posts="18 313″ name="Сотня портаў USB з’явіцца ў гарадскіх аўтобусах Беластока"]