Новы фітнес у Гродне: 20-хвілінная EMS-трэніроўка можа замяніць 2 гадзіны ў трэнажорнай зале

Ужо два месяцы ў Гродне працуе незвычайная фітнес зала з адным толькі трэнажорам – прыладай, якая ўздзейнічае на мышцы, пасылаючы электрычныя сігналы праз электроды. Такім чынам фармуюцца імпульсы, падобныя да скарачэнняў цягліц пры сілавым трэнінгу. Такая незвычайная 20-хвілінная трэніроўка можа замяніць 2 гадзіны ў трэнажорнай зале.

Падчас звычайнай фізічнай нагрузкі адбываюцца скарачэнні і, як вынік, рост цягліц. EMS-тэхналогіі (Electrical Muscle Stimulation) павялічваюць інтэнсіўнасць гэтых скарачэнняў, выкарыстоўваючы ледзь прыкметныя мiкаiмпульсы. Эфект ад такіх трэніровак залежыць не ад прыкладзеных намаганняў, а ад ведання трэнерам біямеханікі, правільнага становішча цела, частаты, глыбіні і сілы імпульсаў, якія паступаюць ад трэнажора.

“Для Гродна EMS-трэніроўка гэта навінка. У нашым горадзе такога яшчэ не было, – распавядае Вольга, кіраўнік цэнтра “АХ фітнес”. – Пробная 20-хвілінная трэніроўка ў нас бясплатная. Робім гэта каб гродзенцы пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі.”.

За два месяца “АХ фітнес” наведала больш за 150 чалавек. З кожным кліентам індывідуальна працуе трэнер, які ўсё тлумачыць і настройвае правільна трэнажор.

“Як паказвае практыка, пасля кожнай трэніроўкі нашы кліенты паляпшаюць свае паказчыкі. Гэта радуе. Наогул такія трэнажоры, які ў нас пакуль адзін, былі створаны для касманаўтаў, каб яны аднаўляліся пасля доўгіх палётаў. У пачатку 2000-х дадзеныя трэнажоры сталі прадаваць ужо як спартыўныя”. 

Новы фітнес у Гродне: 20-хвілінная EMS-трэніроўка можа замяніць 2 гадзіны ў трэнажорнай зале
У новы гродзенскі фітнес цэнтр у асноўным ходзяць дзяўчаты, але гэта не значыць, што ён прызначаны толькі для іх. EMS-трэніроўка прызначана і для мужчын, а таксама для людзей з абмежаванымі магчымасці. Але апошнім перад трэніроўкамі трэба будзе яшчэ пракансультавацца з лекарам.

“EMS-трэніроўкі распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе. Паступова гэта прыходзіць і да нас. За кошт электрастымуляцыi актывізуецца парадку 95% усіх цягліц цела. Метад EMS умацоўвае мышцы як знутры, так і звонку. EMS-трэніроўкі лічацца эфектыўнейшай за звычайную. Падвышаецца хуткасць кровазвароту. Ужо пасля першай трэніроўкі адчуецца бадзёрасць і лёгкасць. Працягласць трэніроўкі заўсёды будзе ў сярэднім 20 хвілін. За кошт высокай інтэнсіўнасці гэтага дастаткова, каб дасягнуць жаданага выніку”.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: