Рух праз мяжу на Аўгустоўскім канале павялічыўся ў 7 разоў дзякуючы бязвізаваму рэжыму

Водную мяжу на Аўгустоўскім канале з мая да канца ліпеня 2017 перасекла ў тры разы болей турыстаў, чым летась за ўвесь летні сезон. Таксама папулярныя роварныя падарожжы паміж Беларуссю і Польшчай, паведамілі ў аддзеле турызму і культуры Аўгустова.

Агулам рух праз водна-пешаходна-роварны пункт пропуску «Рудаўка-Лясная» вырас ужо ў сем разоў - усё дзякуючы бязвізаваму рэжыму.

«Для нас вельмі важна было адкрыць водны пункт пропуску „Рудаўка-Лясная“ і для пешаходаў і раварыстаў. Мы даўно намагаліся гэта зрабіць, — кажа бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік. — Сёння бачна, што гэта рашэнне значна павялічыла колькасць турыстаў на Аўгустоўскім канале».

Ён упэўнены, што колькасць наведнікаў канала штогод будзе толькі павялічвацца, бо зараз яны могуць пабачыць у межах падарожжа адразу дзве краіны.

[irp posts="26 416″ name="Шопінг турыста: што прывезці з сабой з бязвізавага Гродна?"]

Лічбы

Паводле дадзеных Польскай памежнай службы, з 28 красавіка да 4 жніўня 2017 у Польшчу з Беларусі заехала 870 чалавек, з Польшчы ў Беларусь — 943 асобы. Сярод агульнай колькасці 1813 чалавек 950 гэта палякі. На байдарках і іншым водным транспарце мяжу перасеклі 642 чалавекі, на роварах 925, пешкі - 246 чалавек.

Для параўнання, у мінулых гадах, калі не было бязвізавага рэжыму і магчымасці праезду роварам, мяжу пераплывала толькі каля 250 чалавек за ўвесь сезона з мая да кастрычніка.

[irp posts="22 600″ name="Чаго не хапае бязвізавым турыстам: 7 заўваг ад гродзенскіх экскурсаводаў"]

www.youtube.com/watch?v=rEzW0BXJhwg&feature=youtu.be

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025