Здароўе і спорт

«Нёман» прайграў усе матчы Кубка Дубко і працягвае падрыхтоўку да новага сезона

У апошнім матчы Кубка Дубко «Нёман» прайграў «Бейбарысу» з лiкам 2:4 і па выніках турніру заняў апошняе месца.

Напярэдадні турніру ніхто не мог сказаць, што гродзенская каманда так правальна на ім выступіць. Усе тры матчы спаборнiцтваў на роднай пляцоўцы хакеісты «Нёмана» прайгралі. Заўзятары расчараваныя, што перад стартам у Лізе Чэмпіёнаў гродзенская дружына так гуляе. Але Кубак Дубко з’яўляецца толькі падрыхтоўкай да маючых адбыцца і больш важных турніраў. Так што варта чакаць ад каманды Сяргея Пушкова больш выніковай і якаснай гульні.

«Нёман» — «Бейбарыс» 2:4 (0:0, 1:1, 1:3)

галы:
35.23 1:0 — Коршунаў
37.33 1:1 — Вішнякоў (Савостьянаў, Шагаў)
44.59 1:2 — Зубкоў (Чэмерылаў)
49.44 1:3 — Смальянінаў (Елізараў)
54.55 2:3 — Стэфановіч (Пасют, Крыскін)
59.09 2:4 — Плотнікаў (П.В.)

Выніковая табліца Кубка Дубко выглядае наступным чынам:

1 месца: ХК «Дынама Санкт-Пецярбург»

2 месца: ХК «Шахцёр-Салігорск»

3 месца: ХК «Бейбарыс-Атыраў»

4 месца: ХК «Нёман»

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025