Яна была першай няняй для сірот, што даглядала ў дзіцячай бальніцы хворых дзяцей. Расповед пра Жану Заблоцкую натхніў многіх беларусаў і замежнікаў ахвяраваць сродкі для праекта «Няня замест мамы». Усяго праз мясяц былі сабраны грошы, каб аплочваць працу сямі такіх супрацоўніц у розных шпіталях Гродзеншчыны.
12 ліпеня Жана Заблоцкая сышла з жыцця. Анкалагічнае захворванне ў яе было дыягнаставана на позняй стадыі, і медыцына была бяссільная дапамагчы.
За сваё жыццё яна зрабіла шмат для блізкіх людзей, жыхароў нашага горада і вобласці. Адкрытая, добрасумленная, добрая, прынцыповая і заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу, Жанна Заблоцкая заўсёды жыла дапамогай людзям — тым, каму цяжка. Клапацілася пра сірот, карміла бяздомных, выхоўвала сваіх (прыёмных) і чужых дзяцей. Беручыся за самыя цяжкія жыццёвыя задачы, яна заўжды захоўвала аптымізм і ўсмешку.
Сваёй дабрадзейнай і нястомнай працай Жанна дакранулася да многіх лёсаў людзей і ўнесла вялікі ўклад у жыццё грамадства. Дзякуючы гэтай прыгожай, усмешлівай жанчыне свет стаў крыху больш добрым.
Жанну будуць памятаць яе блізкія людзі, сябры, калегі, усе тыя, да каго дакрануліся яе клапатлівыя рукі, а таксама ўсе незнаёмыя людзі, якіх натхняў яе вялікі чалавечы подзвіг.
Выказваем шчырыя спачуванні сям'і, сябрам, калегам і аднадумцам Жанны Іванаўны Заблоцкай.
Развітацца з Жаннай Іванаўнай можна па адрасе: вул. Падпярэселка, 23 у пятніцу, 14 ліпеня, з 10.00 да 10.45. Гэты светлы чалавек варты нашай увагі і памяці. Чакаем усіх.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…