Яна была першай няняй для сірот, што даглядала ў дзіцячай бальніцы хворых дзяцей. Расповед пра Жану Заблоцкую натхніў многіх беларусаў і замежнікаў ахвяраваць сродкі для праекта «Няня замест мамы». Усяго праз мясяц былі сабраны грошы, каб аплочваць працу сямі такіх супрацоўніц у розных шпіталях Гродзеншчыны.

12 ліпеня Жана Заблоцкая сышла з жыцця. Анкалагічнае захворванне ў яе было дыягнаставана на позняй стадыі, і медыцына была бяссільная дапамагчы.


«Яны ўвесь час адны ў ложках». Як працуе адзіная ў Беларусі бальнічная няня для малянят-сірот


За сваё жыццё яна зрабіла шмат для блізкіх людзей, жыхароў нашага горада і вобласці. Адкрытая, добрасумленная, добрая, прынцыповая і заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу, Жанна Заблоцкая заўсёды жыла дапамогай людзям — тым, каму цяжка. Клапацілася пра сірот, карміла бяздомных, выхоўвала сваіх (прыёмных) і чужых дзяцей. Беручыся за самыя цяжкія жыццёвыя задачы, яна заўжды захоўвала аптымізм і ўсмешку.

Сваёй дабрадзейнай і нястомнай працай Жанна дакранулася да многіх лёсаў людзей і ўнесла вялікі ўклад у жыццё грамадства. Дзякуючы гэтай прыгожай, усмешлівай жанчыне свет стаў крыху больш добрым.


«У нас будзе 7 нянь!» Як чытачы «Имён» і адзін ІТ-бізнесмен змянілі жыццё 700 малянят-сірот


Жанну будуць памятаць яе блізкія людзі, сябры, калегі, усе тыя, да каго дакрануліся яе клапатлівыя рукі, а таксама ўсе незнаёмыя людзі, якіх натхняў яе вялікі чалавечы подзвіг.

Выказваем шчырыя спачуванні сям'і, сябрам, калегам і аднадумцам Жанны Іванаўны Заблоцкай.

Развітацца з Жаннай Іванаўнай можна па адрасе: вул. Падпярэселка, 23 у пятніцу, 14 ліпеня, з 10.00 да 10.45. Гэты светлы чалавек варты нашай увагі і памяці. Чакаем усіх.