Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:17

Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва шукае валанцёраў. Пажадана – з веданнем моваў

Псіхалагічны тэатр пластычнай імправізацыі AKMЕ на Біг-Міні-фестывалі вулічных мастацтваў

Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва, які адбудзецца 29-30 ліпеня, шукае ванацёраў. Асабліва патрэбны  людзі з веданнем польскай мовы і гісторыі ды вопытам у фаеры.  

– Патрэбен чалавек з веданнем польскай мовы, каб дапамагчы ўдзельнікам з Польшчы. І з веданнем гісторыі горада, каб правесці мінімальныя экскурсіі артыстам з замежжа. Таксама патрэбны спецыялізаваныя валанцёры-фаершчыкі, які будуць працаваць з рэквізітам, – кажа арганізатарка фестывалю Анастасія Роўба.

Чытайце яшчэ:  "Разам можам выйсці на міжнародны ўзровень". Біг-Міні-Фестываль шукае падтрымкі неабыякавых людзей

Дапамога валанцёраў можа спатрэбіцца з расстаноўкай крэслаў і сталоў, разносам вады і ўпрыгожваннем горада. Валанцёр будзе мець магчымасць убачыць фестываль “знутры”, завесці карысныя знаёмствы і сяброўскія адносіны. Фатографы-валанцёры, напрыклад, атрымаюць досвед у рэпартажнай фатаграфіі. Асноўнае патрабаванне – быць паўнагадовым, бо фестываль можа скончыцца глыбокай ноччу.

Каб стаць валанцёрам, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе да 22.07.2017 на адрас bmf.grodno@gmail.com з паметкай “Валанцёры”. У заяўцы трэба ўказаць:

1. Прозвішча, імя, горад, узрост
2. Кантактны нумар тэлефона

Падрабязна пра правы і абавязкі валанцёраў тут.

Чытайце яшчэ:  Ад канцэрту за 100 долараў да паўнавартаснага фестывалю. Як вырас Біг-Міні-Фэстываль вулічнага мастацтва ў Гродне

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: