У фармаце перформансу адного дня 3 сакавіка прайшла прэзентацыя калекцыі адзення ад дзіцячага хоспіса. Імпрэза адбылася ў нядаўна адрэстаўраванай камяніцы на Гараднічанскай, 23. У хуткім часе ў будынку будзе працаваць офісны цэнтр, але на адзін вечар прастора стала сцэнай для дабрачыннай вечарыны з перформансам, інтэрактыўнай выставай, канцэртам і модным паказам.

Меркаваннем кіраўнічкі дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка, менавіта такі падыход да дабрачыннасці зараз запатрабаваны ў Гродне.

«Дабрачыннасць змяняецца і будзе змяняцца. Зараз дабрачыннасць — гэта частка культуры. Раней людзі маглі проста ахвяраваць і заплаціць, а сёння хочуць быць часткай культурнага працэса. Дабрачыннасць — гэта пра аб’яднання рэсурсаў, пра аб’яднанне зацікаўленых людзей».

Детский хоспис перформанс Дзіцячы хоспіс перформанс

Калі раней дабрачыннасць была ў асноўным магчымасццю падтрымаць іншага, то зараз яна грунтуецца на патрэбах грамадства. Людзі хочуць удзельнічаць у адукацыйных імпрэзах, цікавяцца сучасным мастацтвам, хочуць знаёміцца з ініцыятыўнымі асобамі, што жывуць побач.

«Наш сёняшні перформанс — таму прыклад, кажа Вялічка. — Хацелася б, каб і надалей дабрачыннасць грунтавалася на тых запытах і патрэбах, што сёння ёсць у гарадзенцаў.Дарэчы, прэзентаваныя на імпрэзе рэчы можна набыць. Цішоткі і торбы з брэндам дзіцячага хоспіса можна атрымаць за ахвяраванне ўжо зараз. Адзенне з ленейкі коска таксама хутка паступіць у продаж. Набыць яго можна будзе праз анлайн-пляцоўку, якая зараз у распрацоўцы.

«Ва ўсім свеце дабрачыннасць вучыцца на зарабляць на сябе самастойна. Мы таксама ствараем сацыяльнае прадпрыемства і будзем выпускаць брэндавае адзенне з сімволікай горада».

Гэта, на думку Вольгі Вялічка, дасць гродзенцам і гасцям горада зручную магчымасць атрымаць рэч, звязаную з гісторыяй Гродна.

Цікава, што прастора, у каторай праходзіла прэзентацыя, гістарычна звязана з ідэям дабрачыннаці і лекарскай дапамогі. У розныя гады тут мясцілася гарадская лякарня, сталоўка для беспрытульных і нават … хоспіс. У ХІХ стагоддзі камяніцу сталі называць Домам лекара.

Дызайнерка Ірына Варкулевіч, што працавала над калекцыяй «Коска», займалася таксама распрацоўкай інтэр'ераў адрэстаўраванага будынка. «Гэта вельмі добры прыклад рэканструкцыі і мне заставалася толькі дапасаваць да гістарычнага будынка сучасныя інтэр'ерныя рашэнні».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life