«Многія думаюць, што мы выдаем візы, але гэта не так». У Гродне прайшоў фестываль “Самаход”

Урокі польскай, займальныя гісторыі падарожнікаў, а таксама шмат карыснай інфармацыі аб візах, адукацыйных праграмах за мяжой і не толькі можна было пачуць цягам пяці гадзін фестывалю “Самаход”, што прайшоў у Гродне 1 ліпеня.

«Многія думаюць, што мы выдаем візы, але гэта не так». У Гродне прайшоў фестываль "Самаход"
«Мы стараемся запрашаць цікавых лектараў, супрацоўнічаць з рознымі парталамі і актывістамі,» – кажуць арганізатары. У гэтыя ж выходныя фестываль перамесціцца ў Свіслач, потым у Зэльву. Там ён будзе доўжыцца па тры гадзіны ў кожным горадзе.

Рух «У Беларусь і Еўропу без візы» праводзіць не толькі гэты фестываль. Адзін з апошніх праектаў прапануе напісаць ліст міністру замежных спраў Беларусі з пытаннем, калі беларусы будуць плаціць за візу ў Еўрасаюз па 35 еўра замест цяперашніх 60. Таксама валанцёры бязвізавага руху ўдзельнічаюць у абмеркаваннях пытанняў турызму для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, публікуюць у медыя матэрыялы аб падарожжах, натхняюць людзей распавесці свае візавыя гісторыі, дзяліцца лайфхакі атрымання віз і эканомных перасоўванняў.

«Многія думаюць, што мы выдаем візы, але гэта не так». У Гродне прайшоў фестываль "Самаход"

Удзел у ініцыятыве «У Беларусь і ў Еўропу без візы» дае магчымасць новых знаёмстваў з захопленымі падарожжамі людзьмі. «Палова валанцёраў – гэта мае блізкія знаёмыя і сябры, фестываль дае шмат цікавых кантактаў», – распавядае Вольга, адна з валанцёрак фестывалю. Для яе ўдзел у «бязвізавым» руху стаў і формай арганізацыі вольнага часу, і магчымасцю самаадукацыі,  і спосабам лепш пазнаваць свет.

«Многія думаюць, што мы выдаем візы, але гэта не так». У Гродне прайшоў фестываль "Самаход"

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: