Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:27

У Гродне з’явіўся ўласны музычны праект “Споём вдвоем”

Праект «Споём вдвоём” стартаваў у Гродне ў пачатку чэрвеня. Мэта – адшукаць самых лепшых і неардынарных музыкаў у горадзе і паказаць, што сапраўдныя артысты ёсць у крокавай даступнасці.

На першым этапе запланавана зняць 10 выпускаў – пакуль знятыя два. Пасля апошняга выпуску ў групе Вконтакте пачнецца галасаванне: гледачы вырашаць, хто з артыстаў прыме ўдзел у паўфінале.

“Гэта новы праект, які не мае аналагаў у Беларусі, – распавядае адзін з арганізатараў Яўген Захарка. – Мы плануем паказаць людзям, што артыст – гэта не толькі той чалавек, якога паказваюць па тэлебачанні, але і тыя людзі, хто, не змяняючы сваёй любімай справе, працуюць у рэстаранах, кавер-бэндах і на заводах. Праект адкрывае шырокай публіцы новыя галасы, знаёміць з новымі талентамі. Хай усе пазнаюць, што такіх таленавiтых людзей у нашым горадзе шмат”.

Падаць заяўку на ўдзел у праекце «Своём вдвоём” можна праз групу ў ВК.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: