Дыска-бар на вуліцы Кабяка пачне працу ўжо на наступным тыдні, 7 ліпеня. «Бліндаж» абяцае адкрыць новы фармат у начным жыцці горада: з музыкай, кальянамі і вельмі даступнымі цэнамі на бары.

«У нас будуць самыя нізкія цэны ў горадзе сярод усіх начных устаноў. Гэта будзе першы міні-клуб у горадзе, дзе мы паспрабуем новы фармат», — распавядае арт-дырэктар Аляксандр. Ён лічыць, што вялікія клубы ў Гродне ўжо выміраюць і горад патрабуе чагосьці новага. Гэта ён і хоча прапанаваць.

Разлічваюць у бары перадусім на моладзь з Вішняўца. «Жыхары раёна даўно маюць патрэбу ў даступным дыска-бары, дзе можна было б расслабіцца, пазнаёміцца ​​з людзьмі, адпачыць пад добрую музыку», — кажа Аляксандр.

Чаму бар называецца «Бліндаж»? Аляксандр кажа, што ён будзе чымсці нагадваць бомбасховішча — інтэр'ер будзе выкананы ў стылі бункера. Раней тут доўгі час працавалі гульнявыя аўтаматы.