Праект «Споём вдвоём» стартаваў у Гродне ў пачатку чэрвеня. Мэта — адшукаць самых лепшых і неардынарных музыкаў у горадзе і паказаць, што сапраўдныя артысты ёсць у крокавай даступнасці.
На першым этапе запланавана зняць 10 выпускаў - пакуль знятыя два. Пасля апошняга выпуску ў групе Вконтакте пачнецца галасаванне: гледачы вырашаць, хто з артыстаў прыме ўдзел у паўфінале.
«Гэта новы праект, які не мае аналагаў у Беларусі, — распавядае адзін з арганізатараў Яўген Захарка. — Мы плануем паказаць людзям, што артыст — гэта не толькі той чалавек, якога паказваюць па тэлебачанні, але і тыя людзі, хто, не змяняючы сваёй любімай справе, працуюць у рэстаранах, кавер-бэндах і на заводах. Праект адкрывае шырокай публіцы новыя галасы, знаёміць з новымі талентамі. Хай усе пазнаюць, што такіх таленавiтых людзей у нашым горадзе шмат».
Падаць заяўку на ўдзел у праекце «Своём вдвоём» можна праз групу ў ВК.