Дыска-бар на вуліцы Кабяка пачне працу ўжо на наступным тыдні, 7 ліпеня. “Бліндаж” абяцае адкрыць новы фармат у начным жыцці горада: з музыкай, кальянамі і вельмі даступнымі цэнамі на бары.
“У нас будуць самыя нізкія цэны ў горадзе сярод усіх начных устаноў. Гэта будзе першы міні-клуб у горадзе, дзе мы паспрабуем новы фармат”, – распавядае арт-дырэктар Аляксандр. Ён лічыць, што вялікія клубы ў Гродне ўжо выміраюць і горад патрабуе чагосьці новага. Гэта ён і хоча прапанаваць.
Разлічваюць у бары перадусім на моладзь з Вішняўца. “Жыхары раёна даўно маюць патрэбу ў даступным дыска-бары, дзе можна было б расслабіцца, пазнаёміцца з людзьмі, адпачыць пад добрую музыку”, – кажа Аляксандр.
Чаму бар называецца “Бліндаж”? Аляксандр кажа, што ён будзе чымсці нагадваць бомбасховішча – інтэр’ер будзе выкананы ў стылі бункера. Раней тут доўгі час працавалі гульнявыя аўтаматы.


