Актыўныя карыстальнікі iнстаграма 3 чэрвеня наведалі музей побыту Януша Парулiса. Аматары фатаграфіі знаёміліся паміж сабой і абмяркоўвалі, як папулярызаваць незвычайны музей гродзенскага старажыла з дапамогай iнстаграма і іншых сацыяльных сетак.

У музей прыйшлі і прафесійныя фатографы, і пачаткоўцы. Кожны стараўся дзяліцца ўласным вопытам.

«У музеі ў Януша мы прыдумалі агульны хэштэг #instameet_grodno з дапамогай якога будзем папулярызаваць цікавыя месцы ў Гродне. Прапануем і іншым гродзенцам выкарыстоўваць яго для папулярызацыі», — распавёў на мерапрыемстве адзін з арганізатараў iнстамiта Аляксандр Махань.

Наступнае месца, якое будуць папулярызаваць карыстальнікі сацсетак, яшчэ не вызначана — арганізатары паабяцалі на працягу тыдня паведаміць пра яго праз хэштэг.