Спадчына

У Свяцку будаўнікі заняліся рэканструкцыяй палаца: 1 млн еўра можа выдзеліць ЕС

Уладальнік палаца «Санаторый «Азёрны», падшэфная арганізацыя Нацбанка, анансаваў адкрыццё ў палацы новай гасцініцы з працэдурамі. Ужо ідуць працы ўсярэдзіне будынка, пададзены заяўка на фінансаванне ў межах праграм трансгранічнага супрацоўніцтва, піша «Перспектыва».

Работы па сядзібе пачаліся каля пяці гадоў таму. У маёнтку уладкавалі паркавую зону і вадаёмы. Але апошнім часам на будпляцоўцы назіралася зацішша. Ва ўласніка не было сродкаў, каб працягнуць рэканструкцыю.

Будаўнікі вярнуліся ў Свяцк у пачатку 2017 года. Падрадчыкам выступае «Гроднажылбуд». Будаўнікі ўжо завяршылі работы ў падвалах палаца, умацавалі падмурак і правялі яго гідраізаляцыю. На аб’екце зрабілі каналізацыю, пракладваюць электрасеткі. У самім будынку памянялі перакрыцці і дэмантавалі старыя элементы.

Праект па рэканструкцыі, складзены УП «Праектрэстаўрацыя» больш за пяць гадоў таму, налічваў пяць тамоў даследчых работ. Праекціроўшчыкі вывучалі архіўныя дакументы, каб у чарцяжах аднавіць гістарычнае аблічча палаца, які пабудаваў князь Юзаф Валовіч ў XVIII стагоддзі. Аднак за гэты час праект састарэў, яго адправілі ў ААТ «Белрэстаўрацыя» на «пераацэнку» каля паўтары гады таму. Праўда, эксперты марудзяць з адказам, і гэта зацягвае тэрміны рэстаўрацыі.

Будаўнікам трэба будзе аднавіць фасады, ачысціць сцены і столі ад пласта тынкоўкі, замяніць падлогі, выканаць падводку інжынерных сістэм.

Дарэчы, надбудову трэцяга паверха вырашылі пакінуць пасля доўгай перапіскі з гісторыкамі, якія першапачаткова расцанілі мансарду як «новодел» савецкай эпохі.


Свяцк-2013: Некампетэнтнасць пад выглядам рэстаўрацыі


У антычных залах другога паверха будынка захаваліся аўтэнтычныя каміны, сцены з раскошнай ляпнінай, люстра, драўлянае аздабленне вялікіх вокнаў і дэкарацыя дзвярэй. Як паведамлялася раней, у залах плануецца ўзнавіць убранне з мэбляй з масіва.

Сёння ўсе работы па рэстаўрацыі вядуцца за кошт уладальніка. Праўда, у палаца ёсць шанец атрымаць на гэтыя мэты мільён еўра. Праект удзельнічае ў конкурсе па праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва тэхнічнай дапамогі ЕС «Латвія-Літва-Беларусь» і «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014−2020 гады". Гродзенскі райвыканкам падпісаў адпаведны пратакол аб намерах супрацоўніцтва ў 2016 годзе.

Як распавяла вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама Ірына Голубева, канцэпцыя праекта прайшла ў фінал конкурсу і цяпер журы ацэніць яго пакрокавую рэалізацыю. Вынікі стануць вядомыя да канца года.

Гэта магло б значна паскорыць работы. Пакуль планы па тэрмінах здачы аб’екта ў эксплуатацыю адміністрацыя санаторыя «Азёрны» не выдае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025