Ужо заўтра, 27 мая, у дыска-бары «Афрыка» выступіць мінскі электронны гурт Intelligency, які гродзенцы могуць памятаць, між іншым, з фестывалю Mirum. Але музыкі выступалі ўжо раней і ў Гродне. Узгадай іх ранейшы прыезд і выйграй білеты на гэты канцэрт!

Intelligency аднойчы прыязджалі ў Гродна зімой са сваім дэбютным альбомам «Doloven». Памятаеш, калі? Узгадай дзень і месца канцэрта, вышлі адказ на гэтае пытанне на email info@hrodna.life і чакай вынікаў. Першыя 3 чалавекі, што дадуць правільныя адказы, атрымаюць білеты на 2 асобы на заўтрашні канцэрт!

А вось і падказка — фота знятае менавіта на тым канцэрце, пра які мы пытаемся. Бар, у якім ён праходзіў, пазнаць тут лёгка.

Гурт Intelligency прэзентуе ў Гродне альбом „Techno blues”. Разыгрываем білеты!
Фота: Evgeny Guryev
Вынікі розыгрыша мы падвядзем, калі будзем мець 3 пераможцаў, але не пазней, чым у 12.00 27 мая.


Беларускі электронны live праект Intelligency грае музыку, якую сам называе techno blues. Такая ж назва і ў апошняга альбома гурта.

У Гродне музыкі абяцаюць адыграць 1,5-гадзінную live-праграму. Не абыйдзецца без жывых імправізацый «right now», якія так любяць хлопцы.

Падтрымае гурт LIVE-саксафон ад Konsta Sedneff: ён выканае творы, кампазіцыі, імправізацыі ў стылях Funk, Hip-hop, R & B, Blues, Jazz, Smooth-jazz.

Таксама выступіць малады праект «Розетка», які абяцае здзівіць новымі тэндэнцыямі ў электроннай музыкі.

Гурт Intelligency прэзентуе ў Гродне альбом „Techno blues”. Разыгрываем білеты!

[irp]