Арганізатары ColorFest прыклалі максімум намаганняў, каб прывесці каманду расійскіх дыджэяў у Гродна. Такіх вядомых артыстаў, якія граюць электронную музыку ў стылі house, на Гродзеншчыне яшчэ не было, кажуць арганізатары.

Вялікі штогадовы фестываль ColorFest пройдзе 26 жніўня ў парку «Каробчыцкі Алімп». На працягу ўсяго дня наведнікаў будзе чакаць забаўляльная праграма з удзелам папулярных дыджэяў, МС і музычных гуртоў, а также дзіцячая забаўляльная зона, міні-фестываль паветраных змеяў, атракцыёны і фуд-корты. Кульмінацыяй праграмы стане масавы запуск паветраных шароў.

А пасля 22.00 фестываль ператворыцца ў начны танцавальны рэйв у фармаце Open Air, з удзелам дыджэяў Arston, Gleb Glebov, Alexander Spark і іншых. Хэдлайнерам мерапрыемства стане вядомая расійская каманда дыджэяў Swanky Tunes.

Пачатак мерапрыемства 12.00. Да 17.00 уваход вольны. Пасля 17.00 цана білета — 5 рублёў.


Swanky Tunes — гэта група вядомых расійскіх дыджэяў і прадзюсараў, якія аб’ядналіся ў 1998 годзе. У 2016 годзе калектыў заняў 27-e месца ў рэйтынгу лепшых дыджэяў планеты па версіі DJ MAG TOP 100. Swanky Tunes — дыджэі № 1 у Расіі па версіі Alfa Future Awards 2015 і 2016. Лідары Расійскага чарта iTunes/Shazam з сумесным з Going Deeper рэміксам на LP — Lost On You. Намінанты прэміі МУЗ-ТВ у катэгорыі «Лепшая песня на замежнай мове» за хіты «Fix Me» і «Skin & Bones». Swanky Tunes з’яўляюцца сталымі ўдзельнікі найбуйнейшых музычных фестываляў Еўропы і Амерыкі: TomorrowLand, Global Gathering, Electric Daisy Carnival, Ultra Music Festival, Sensation, Electric Zoo і TomorrowWorld, Alfa Future People.