За тры дні да гістарычнага забегу «Гарадзенская Вандроўка» на яго зарэгістравалася 209 чалавек. Удзельнікі гэта спартсмены і аматары, якiя прадстаўляюць розныя гарады Беларусі, Літвы і Польшчы. На вуліцах Гродна пройдуць забегі на дыстанцыях 5 і 10 км. Найлепшыя акрамя медалёў атрымаюць і грашовыя прызы.
Гарадзенская Вандроўка 2017 — гэта новы фармат традыцыйнага Прабегу Міру, які мае 20-гадовую традыцыю правядзення. Раней забег праводзіўся ў Каложскім парку. Зараз арганізатары вырашылі ўсё істотна змяніць, уключаючы ўзносы, прызы, а таксама культурна-забаўляльную праграму.
Плануецца, што 28 мая ўсе ўдзельнікі забегу будуць стартаваць на плошчы Леніна, а пасля пабягуць па старых вуліцах Гродна.
Маршурт забегу такі: пл. Леніна — Савецкая — Кастрычніцкая — Карла Маркса — Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычная — Парыжскай Камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікая Траецкая — Віленская — Максіма Горкага — Дубко — Дзяржынскага — Астроўскага — Максіма Горкага — Дзяржынскага — пл. Леніна.
На вуліцы Віленскай (у раёне ЦСК Нёман) маршруты забегаў разыйдуцца. Удзельнікі забегу на 10 км пабягуць прама па вул. Горкага, а забег на дыстанцыі 5 км паверне на права ў бок плошчы Леніна, дзе і будзе знаходзіцца фініш.
На 25 мая на сайце рэгістрацыі ўдзельнікаў забегу «Гарадзенская Вандроўка», было пададзена 209 заявак. Ёсць верагоднасць, што многія прыедуць у Гродна і ў дзень забегу. Арганізатары чакаюць каля 300 удзельнікаў. Тыя, хто хоча далучыцца да старту «Гарадзенскай вандроўкi» павінен зарэгістравацца на сайце 42 195.by, аплаціць ўзнос і ў 11.00 у нядзелю 28 мая сустрэцца на плошчы Леніна, дзе прагучыць стартавы стрэл.
Зусім нядаўна стаў вядомы і прызавы фонд забегу:
Дыстанцыя 10 км абсалютны залік: 1 месца — 250 руб, 2 месца — 150 руб, 3 месца — 100 руб.
Прызавы фонд 10 км — ўзроставыя групы: 1 месца — 70 руб, 2 месца — 30 руб, 3 месца — 20 руб.
Прызавы фонд 5 км — ўзроставыя групы: 1 месца — 50 руб, 2 месца — 30 руб.
Арганізатары таксама паказалі і памятныя медалі, якія атрымаюць усе ўдзельнікі забегу. Медаль выканана ў выглядзе старадаўняй манеты, на аверсе якой размясціўся лагатып прабегу, а з адваротнага боку выява самага старажытнага збудавання ў Гродне — Каложскай царквы.