Гістарычны забег «Гарадзенская Вандроўка» ўпершыню пройдзе ў Гродне 28 мая. Такім чынам вырашылі змяніць фармат традыцыйнага Прабег Міру, які мае 20-гадовую традыцыю.

Стартавы стрэл прабегу прагучыць на вуліцы Элізы Ажэшкі (каля плошчы Леніна) у 11.00. Пасля яго пачнецца незабыўнае «падарожжа» па знакамітай гродзенскай брукаванцы ўздоўж даўніх вулічак горада. Фарны касцёл, Кляштар бернардынаў, драмтэатр, Новы і Стары замкі - гэта толькі малая частка славутасцяў Гродна, у асяроддзі якіх можна будзе палепшыць асабістыя рэкорды (на дыстанцыях 5 або 10 км), а, магчыма, і замахнуцца на перамогу.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах могуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Таксама ўдзельнікаў забегу чакаюць: святочная вячэра Паста-паці і экскурсіі. Госці свята змогуць паслухаць канцэрт на плошчы Леніна, паўдзельнічаць у конкурсах і акунуцца ў вясёлую атмасферу свята.

На забегу прадугледжаны залік «Каманднае першынства сярод арганізацый», па яго выніках будзе выяўлена лепшая спартыўная кампанія.

Для ўдзелу ў забегу неабходна зарэгістравацца на старонцы 42 195.by і аплаціць стартавы ўнёсак. За абнаўленнем інфармацыі можна сачыць сайце маерапрыемства.

Арганізоўваюць вандроўку Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Першая Таймінгавая Кампанія.