У той момант калі ў цэнтры Гродна матацыкл сутыкнуўся з бусам, на вуліцы Кляцкова перакулілася бетонамяшалка, што таксама ўскладніла рух па горадзе.
Што стала прычынай здарэння, высвятляюць супрацоўнікі ДАІ. Відавочцы паведамляюць, што ў бетонамяшалкі адмовілі тармазы.
Вядома, што грузавік рухаўся ў бок пуцеправода з праспекта Купалы. Падчас перавароту аўтамабіль пашкодзіў лініі электраперадач і светлафор.