З-за сур’ёзнага ДТЗ на Старым мосце ўтварыліся вялікія пробкі ў цэнтры Гродна.

Аварыя адбылася 16 мая, прыкладна ў 17.00. Цяпер на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. Як паведамляюць сведкі, матацыкліста і пасажырку, якая хутчэй за ўсё сядзела ў вазку, забрала хуткая. Кіроўца буса не пацярпеў.