Фестываль вулічных танцаў прайшоў у гродзенскім парку Жылібера 13 мая. Танцоры розных стыляў змагаліся за званне мацнейшага. Лепшых узнагародзілі грашовымі прызамі і сувенірамі.

Шоў-праграма фестывалю складалася з Twerk Show, Break Dance Show, DanceHall Show, High Heels Show, Dance Kids Show і іншых напрамкаў. Таксама праходзілі батлы па розных відах вулічных танцаў.

Галоўным арганізатарам фестывалю ў Гродне ў чарговы раз выступіла Оля Лета.

«Больш за 100 танцораў нашага горада прынялі ўдзел у фестывалі. Адметнасцю мерапрыемства стала выступленне дзяцей. Справа ў тым, што нашым маленькім танцорам няма дзе пабатлiць у вулічнай атмасферы. Менавіта на пляцоўцы фестывалю яны і змаглі сабе гэта дазволіць. Апроч батлаў, былі выступы і маёй студыі», — расказала Оля.

[irp posts="16 447″ name="Сям'я, самарэклама і пастаянны рух: 10 сакрэтаў поспеху Олі Лета"]