У межах рэкламнай кампаніі кававага брэнду Barista па Беларусі катаецца іх фірмовы каватрак. Каву раздаюць у абмен на ўдзел у галасаванні - якога стану ад кавы не хапае беларусам: бадзёрасці, канцэнтрацыі ці натхнення. Кожны з варыянтаў прадстаўляе нейкая беларуская зорка. Бадзёрасць — Вадзім Галыгін, канцэнтрацыя — Алесь Мухін, натхненне — Ларыса Грыбалёва.
У Гродне каватрак прабудзе два дні. 13 мая ён спыніцца ў парку Жылібера з 11.00 да 22.00, 14 мая — ля OldCity з 11.00 да 19.00
Кожны дзень у каватраку будуць разыгрываць тры прызы па 1 кг кавы.
За ходам галасавання і падрабязнасцямі праекта кожны дзень можна сачыць на сайце vkus2017.by і ў праграме «Наша раніца» на тэлеканале АНТ.