Спадчына

Не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя: Каложскую царкву рыхтуюць да супрацьаварыйнага рамонту

Ужо летам могуць пачацца рамонтныя работы ў Каложскай царкве. Яны прадугледжваюць замену гнілых бэлек і пашкоджаных крокваў. Адрамантуюць і фрагменты канструкцый драўлянай сцяны. Дах храма застанецца некрануты. Закрываць храм не час рамонту не плануецца.

Кроквы прагнілі

Згодна з апошнімі высновамі камісіі БНТУ і Гроднаграмадзянпраекта, якія займаюцца вывучэннем храма, драўляная частка царквы — у перадаварыйным стане і патрабуе неадкладнага дзеяння. Калі спецыялісты сталі вывучаць магчымасці рамонту згнілых крокваў, яны пераканаліся, што немагчыма іх аднавіць не закрануўшы драўляную сцяну, на якую яны абапіраюцца.

«Драўляная сцяна Каложы была пастаўлена ў канцы 19 стагоддзя, але на працягу ўсёй сваёй векавой гісторыі яе шмат разоў абнаўлялі і рамантавалі. Пацвярджэнні гэтага былі выяўленыя ў тым ліку і падчас апошніх абследаванняў. Спецыялісты пад ніжняй абшыўкай драўлянай сцяны выявілі керамзіт. У іншым месцы, калі ўскрылі сцяну, знайшлі шклавату і ДВП», — распавядае настаяцель Каложскай царквы Аляксандр Балоннікаў.

[irp posts="20 140″ name="Каложа, Свяцк, Замкавая: што вядома пра актуальныя кропкі рэканструкцыі ў Гродне"]

Спецыялісты вывучалі стан драўлянай сцяны вясной 2017

За савецкім часам — два рамонты

Па ўспамінах мясцовых жыхароў і вернікаў, прыблізна ў 1956 годзе праводзілі поўную замену драўлянай сцяны і даха Каложы, бо пасля вайны храм знаходзіўся ў жаласным стане. Другі рамонт драўлянай сцяны прайшоў у 1977 годзе, калі рыхтаваліся да святкавання юбілею Гродна.

«Да 1977 года ў Каложскім храме не было падлогі і вокнаў. Гэта значыць, дождж, снег, вецер і птушкі бесперашкодна траплялі ў храм, і некаторыя юныя наведвальнікі таксама. У час таго рамонту драўляная сцяна павялічылася з унутранага боку храма ў два разы».

З-за таго, што за гады не быў правільна наладжаны адвод вады з даху храма, вада зацякала і важныя апорныя драўляныя канструкцыі гнілі. Паўднёва-заходні вугал Каложы за гады асеў прыкладна на 20 см. Прасеў і згніўшы брус, на якім стаіць каркас, які і пацягнуў за сабой кроквавую сістэму, якая да яго мацуецца. У выніку гэтага кроквавая сістэма разладзілася. У адным месцы сістэма крокваў аддзялілася ад апоры.

[irp posts="19 020″ name="Капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне запланаваны ў 2017 годзе"]

Не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя

«Перадаварыйная сітуацыя абавязала ўсіх нас тэрмінова заняцца ліквідацыяй праблем. Гэта не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя, а супрацьаварыйныя рамонтныя работы. На гэта выдзелены сродкі з фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. На гэтыя сродкі будзе зроблены рамонт кроквавай сістэмы даху і драўлянай сцяны.

Як гэта будзе зроблена — вырашаюць спецыялісты. „Гроднаграмадзянпраект“ распрацоўвае тры варыянты работ, усе планы будуць накіраваны ў Міністэрства культуры і толькі пасля зацвярджэння аднаго з варыянтаў пачнецца рамонт. Спадзяемся, гэта адбудзецца бліжэйшым летам», — дадаў Аляксандр Балоннікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025