Незвычайныя экспанаты вырашылі падарыць двое мужчын Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею, які размяшчаецца ў Новым замку. Усё пачалося з таго, што ў чацвер каля 12 гадзін дня па тэлефоне ў міліцыю звярнулася супрацоўніца музея. Яна патлумачыла, што да яе прыйшлі два чалавекі і выказалі жаданне перадаць у фонд установы новыя экспанаты.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, прынеслі ў музей 45 мм снарад і 50 мм мінамётную міну часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Супрацоўніца музея аператыўна паведаміла пра гэта ў міліцыю, а пакуль яна тэлефанавала, мужчыны не сказалі нічога і, пакінуўшы боепрыпасы, сышлі.

Прыбыўшыя на месца супрацоўнікі міліцыі, а таксама спецыялісты сапёрнай групы прынялі рашэнне вывезці незвычайныя экспанаты на Гожскі палігон і знішчыць iх там.