Плакат «Са святам Перамогі!», які прадаецца ў беларускіх кнігарнях, змяшчае фота ветэрана, які сімпатызуе рускім фашыстам, піша «Новы час».
Вялікафарматны плакат, прызначаны для школаў, вайсковых частак і іншых грамадскіх установаў, быў заўважаны ў адной з кнігарняў Гродна. На ім хрэстаматыйны сюжэт: віншаванне з Днём Перамогі, выявы савецкіх узнагародаў, дзяржаўны герб, фота ветэрана… Але што за ветэран на фота?
Апынулася, што гэта вядомы ў інтэрнэт-прасторы Леў Гіцэвіч, 1928 года нараджэння. Паводле легенды самога Льва Аляксандравіча, ён збег на фронт у 13 год і паспеў далучыцца да абароны Масквы, пазней працаваў у апараце абслугоўвання Крамля пры Сталіне і Хрушчове, зараз прэзідэнт дабрачыннага фонду, сябар «Адзінай Расіі» ды безлічы грамадскіх арганізацыяў.
Фота Гіцэвіча ў гімнасцёрцы ды касцы стала іконай для расійскай прапаганды: яго выкарыстоўваюць на плакатах, дэматыватарах, носяць партрэт Льва Аляксандравіча падчас мітынгаў. Сам ён любіць хадзіць на рознага роду масавыя акцыі, часцяком трапляе у кадр. Вобраз сапраўды характэрны, прабівае на слязу.
Вось толькі калі паглядзець на фота, дык незразумела, якое Гіцэвіч мае званне: то з пагонамі палкоўніка, то радавога, то старэйшага лейтэнанта. Пагоны таксама: то танкавых войскаў, то звычайных стралковых частак. Белагвардзейскі шэўрон у колерах трыкалору на рукаве гімнасцёркі чырвонаармейца, наогул, не варты каментароў.
Гіцэвіч не застаецца ў баку і ад грамадскага жыцця. То раздае ўлёткі дэмакратычнага «Саюза Правых Сілаў», то пазуе побач з «Начнымі ваўкамі», то адчыняе помнікі Краснову і Шкуро (белагвардзейцы, якія падтрымалі Гітлера) разам з казакамі ды непрыхаванымі прыхільнікамі фашызму ў чорных кашулях ды з калаўратамі на майках.
Стаўленне да Другой Сусветнай вайны ў беларусаў, безумоўна, можа быць розным. Але навошта змяшчаць на плакатах дзяржпрызначэння настолькі сумнеўных персанажаў? Няўжо гэта не абраза для сапраўдных ветэранаў?..
[irp]
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…