Па выраку суда, што прагучаў ў 15 гадзін 20 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе, абодва абвінавачаных прызнаны вінаватымі ў супрацьпраўным пазбаўленні жыцця другога чалавека — забойстве, здзейсненым з асобай жорсткасцю. Улічыў суд і прыкметы разбою, і спробу завалодаць чужой маёмасцю, і знішчэнне паштарта забітага. Меру пакарання вызначалі па сукупнасці здзейсненага. Адзін з абвінавачаных атрымаў зняволенне на 25 гадоў, другі - на 23. Абодва — з канфіскацыяй маёмасці.

За забойства з асобай жорсткасцю Артур і Аляксандр маглі б атрымаць па 23 і 22 гады зняволення, За гвалтоўныя дзеянні з мэтай завалодаць чужой маёмасцю — па 12 гадоў, Артур, за знішчэнне чужога паштарта атрымаў бы год зняволення. Сукупную меру пакарання суд вызначыў шляхам частковага складання тэрмінаў.

[irp posts="19 640″ name="Адзін просіць смерці, другі - літасці. Суд па справе аб забойстве таксіста заслухаў апошняе слова абвінавачаных"]

Да ўступлення рашэння суда ў законную сілу абвінавачаныя застануцца пад вартай. Адлік тэрміну пакарання пачнецца ад 20 красавіка, у яго залічыцца і час, праведзены ў зняволенні да прысуду.

За пацярпелай прызнана права на здавальненне зыску аб кампенсацыі шкоды ў выніку страты кармільца. Пытанне аб памерах выплат будзе вырашацца грамадзянскай судовай вытворчасцю.

[irp posts="18 773″ name=""Забілі ні за што". Пачаўся суд па справе аб забойстве таксіста"]

Рэчавыя доказы, што належалі Андрэю Этелю і прадстаўлялі каштоўнасць — ад аўтамабіля да драўлянага крыжыка на ланцужку, па сканчэнню суда будуць перададзены жонцы забітага. Тыя, што каштоўнасці не мелі - адзенне абвінавачаных, абломкі малаткоў, камяні - падлягаюць знішчэнню.

Вырак суда можа быць абскарджаны цягам 10 дзён. Прадстаўнікі абодвух бакоў збіраюцца скарыстацца гэтай магчымасцю.

“Прызнаць вінаватымі”. Суд па справе аб забойстве таксіста скончаны, абодва бакі збіраюцца абскарджваць вырак

Таксіста Андрэя Этэля правялі ў апошні шлях. Сябры падазраваных не могуць паверыць, што яны забiлi чалавека

Маці пацярпелай Марыі Этэль ледзь стрымліваецца, каб не расплакацца ў адказ на пытанне пра абскарджанне:"Не згодна… А вы б хацелі, каб яны вярнуліся і жылі побач з вамі… Яны б напалі на любога… На яго (забітага, Андрэя Этэля) месцы мог бы быць любы, ён прыняў смерць за любога - і мяне, і вас… Хай бы пажыццёва… "