Сёлета Mirum Music Festival пройдзе 19 жніўня як звычайна ля сцен Мірскага замка. На сцэне фестывалю ўжо паспелі выступіць такія знакамітыя артысты, як Nino Karamadze & Insight, ONUKA, Red Snapper, Beissoul & Einius, Leon Somov & Jazzu, The HARDKISS і многія іншыя. У гэтым годзе арганізатары запрасілі пераможцу Еўрабачання-2016 Джамалу.

Фестываль нездарма называюць адным з найболш атмасферных open-air-аў Беларусі: свежае і цёплае паветра жніўня, замак у атачэнні чароўнай прыроды і найлепшая сусветная музыка — ці гэта не формула для ідэальнага летняга вечару?

Адным з хэдлайнераў гэтага году арганізатары абралі Джамалу, якая з песняй «1944» летась здабыла перамогу на Еўрабачанні. Спявачка стане першым пераможцам конкурсу, што выступіць у Беларусі.

У музыцы Джамалы сплецены элементы соўлу, джазу, электронікі і фольку, а кожны яе выступ — гэта неверагодная феерыя музыкі, рытму і харызмы спявачкі.

Першыя 500 квіткоў па цане 29 BYN паступяць у продаж ужо зусiм хутка. Цана на наступны пул — 39 BYN.

Больш навінаў пра фестываль можна знайсці на афіцыйныйных старонках Mirum Music Festival у Vkontakte і Facebook.