У мінулыя выходныя сезон фантанаў адкрылі ў сталіцы. У Гродне спяшацца не сталі і з улікам замаразкаў, якія прыйшлі - гэта было добрым рашэннем. Тым не менш, работы па іх планавай раскансервацыі вядуцца ўжо некалькі тыдняў. А вось фантан паблізу драмтетара па завяршэнні папярэдняга сезону наогул перажыў сур’ёзную рэканструкцыю, перадае «Гродна Плюс».
Арцём Крыцкі, майстар прадпрыемства «Гарсвятло»:
— Адзінае, што плануем у гэтым годзе — на вялікім фантане ў парку Жылібера замяніць кабялі. І ёсць задумка зрабіць кіраванне фантанам на вуліцы Маставой. Астатнія фантаны ў нас ужо кіруюцца праз дыспетчарскую, хочам зрабіць, каб і ён таксама кіраваўся.
Адкрыюць сезон фантанаў ў Гродне 1 мая. Менавіта ў гэты дзень вось ужо каторы год уключаюць гэтыя ўпрыгожванні самых любімых гараджанамі месцаў. Усяго майскія святы расфарбуюць святлом і музыкай шэсць фантанаў.
Таксама спецыялісты адзначаюць, што з мінулага года, калі ў абарот ўвайшлі манеты, традыцыя кідаць іх у фантан адрадзілася.
Акрамя таго, цяпер, калі Гродна сталі актыўна наведваць бязвізавыя турысты, гэты звычай напэўна актыўна падтрымаюць і госці Прынямоння.