Кампанія «Лідскае піва» выпускае новы сезонны гатунак квасу — натуральны квас браджэння з натуральным бярозавым сокам і экстрактам разынак «Квас Лідскі Лёгкі».

— Як і ўсе прадстаўнікі квасной лінейкі ад лідскага завода, «Квас Лідскі Лёгкі» не ўтрымлівае кансервантаў, а даданне бярозавага соку і разынак надае яму тонкі асвяжальны смак. Ён выдатна здавальняе смагу ў спякоту і з’яўляецца выдатным дадаткам да любой ежы, — цытуе прэс-рэліз pivo.by.

Навінка пачне з’яўляцца на паліцах крам з 17 красавіка. Квас будзе выпушчаны абмежаванай серыяй і даступны ў продажы толькі да канца жніўня. Рэкамендуемы кошт складае 0,98 і 1,81 беларускіх рублёў за бутэльку 0,5 і 1,5 літры адпаведна.