Раніцай 18 красавіка на пуцеправодзе па праспекце Купалы з трала зваліўся на праезную частку гусенічны экскаватар. Спецтэхніку везлі ў бок Румлёўскага маста, інцыдэнт адбыўся на закругленні дарогі пры з’ездзе з пуцеправода, піша autogrodno.by.

Экскаватар упаў ля пешаходнага пераходу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Праезд з праспекта ў бок Румлёўскага быў ускладнены.

У Гродне ўранілі з платформы экскаватар

У Гродне ўранілі з платформы экскаватар


У Гродне цяжкая тэхніка ўжо не раз падала з платформаў цягачоў. У гэтым сэнсе адзначыўся 2013 год: у лютым 2013 з трайлера ўпаў танк Т-72 на плошчы Тызенгаўза, затым на Дзень Незалежнасці яшчэ адзін танк упусцілі на вул. Горкага, а ў снежні 2013 годзе з цягача на легкавыя аўтамабілі ўпалі два каткі.