Канцэрт у Гродне пад назвай «Маладосць і радасць» стане часткай гастрольнага тура па Беларусі. Госці фестывалю пачуюць залатыя хіты гурта «Ляпіс Трубяцкой»: «Ау», «Ты кинула», «В платье белом», «Яблони», «Котик», «Африка», «Евпатория», «Я верю», «Капитал» і іншыя. «Ляпіс-98» выступіць як хэдлайнер аўтамабільнага фестывалю SunDay, піша grodnonews.by. Канцэрт ёсць таксама ў раскладзе выступаў на сайце гурта.

Фестываль сёлета пройдзе 15 ліпеня, распавялі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама. Месца ўсё тое ж: аэрадром Караліно ў Гродзенскім раёне, паблізу возера Юбілейнае. Па традыцыі там будзе шмат не толькі музыкі, але і ўнікальных аўтамабіляў. Эпатажны цюнінг, ретрааўтамабілі, спаборніцтвы аўтасістэм, неверагодная аэраграфія — усё гэта і многае іншае можна будзе ўбачыць на аўтафестывалі, які сёлета пройдзе ў восьмы раз.


Магія чорнага на SunDay-2016. Топ-7 аўто самага правільнага колеру


Гурт "Ляпіс-98" выступіць у Гродне на фестывалі SunDay 2017