Беларусь прапануе польскім інвестарам удзельнічаць у рэканструкцыі Лідскага замка

Беларусь прапануе польскім інвестарам паўдзельнічаць у рэканструкцыі Лідскага замка, заявіў дэпутат і кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам Польшчы Андрэй Навумовіч, перадае Белта.

Такую заяву Андрэй Навумовіч зрабіў перад пачаткам сустрэчы польска-беларускай парламенцкай групы на чале з дэпутатам Сейма Польшчы Адамам Андрушкевічам з членамі Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі. Польская дэлегацыя знаходзіцца ў Беларусі ўжо трэці дзень.

«Учора мы наведвалі ў тым ліку і Лідскі замак. Паколькі я з’яўляюся дэпутатам ад Лідскага рэгіёну, то мне б хацелася,
выкарыстоўваючы магчымасці трансгранічнага супрацоўніцтва, прыцягнуць сродкі польскіх інвестараў для завяршэння будаўніцтва. Гэта сапраўды знакавы аб’ект для Беларусі «, — сказаў Навумовіч і адзначыў, што такая прапанова ўжо агучана калегам з Польшчы і будзе абмяркоўвацца.

Суразмоўца патлумачыў, што дыялог з дэпутатамі з Польшчы выбудаваны адкрыты і даверны.

«У нас няма закрытых тэм, мы абмяркоўваем усе пытанні - ад палітыкі і эканомікі да сацыяльнага развіцця, уключаючы ахову здароўя, культуру і адукацыю. Акрамя таго, мы разлічваем на прыцягненне польскіх інвестыцый, польскага капіталу ў Беларусь. Тавараабарот у $ 2 млрд, які маем цяпер, — не паказчык. У нас ёсць усе падставы, каб мы прыраслі яшчэ на $ 1 млрд. І задача нашай камісіі - вывесці беларуска-польскія адносіны на новы якасны ўзровень», — рэзюмаваў ён.

Старшыня польска-беларускай парламенцкай групы Адам Андрушкевіч таксама падкрэсліў, што галоўная задача візіту — абмеркаванне эканамічных пытанняў.

«Наша сённяшняя сустрэча і ўвесь візіт у Беларусь праходзіць пад знакам эканамічнага супрацоўніцтва, таму мы сустракаемся не толькі з дэпутатамі, але і з прадстаўнікамі бізнесу. Мы ўжо наведалі дастаткова прасунутыя прадпрыемства ў Навагрудку і Лідзе і бачым, што краіны могуць паспяхова працаваць разам», — сказаў ён.

[irp posts="18 402″ name="У Гродне бацькі змагаюцца супраць русіфікацыі польскай школы. Дыялог пра мову выкладання ідзе на трэці круг"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025