На храм Аўгустоўскай іконы Божай Маці, што ў мікрараёне Баранавічы, у суботу 8 красавіка ўсталявалі купалы і крыжы. На падзею сабраліся дзясяткі мясцовых прыхаджан, а таксама вернікі з іншых парафій горада, для якіх асвячэнне купалоў і крыжоў - важная падзея.

У 2017 годзе гродзенскаму прыходу храма ў гонар Аўгустоўскай іконы Божай Маці споўнілася шэсць гадоў. У красавіку 2011 года на месцы будаўніцтва будучага храма ўпершыню асвячалі вербачкі. З таго часу на працягу шасці гадоў кожную нядзелю вернікі збіраліся на вуліцы ў любое надвор’е на супольную малітву. Будоўлю храма змаглі пачаць толькі ў 2016 годзе, прыхаджане актыўна ў гэтым удзельнічалі.